Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Амерыканскі тэлежурналіст, вядучы ток-шоў «Larry King Live» з 1985 па 2010 год, з ліпеня 2012 вядзе праграму Larry King Now»

Лары Кінг (па-ангельску Larry King), сапраўднае імя — Лоурэнс Харві Зэйгер (Цайгер) (па-ангельску Lawrence Harvey Zeiger; 19 лістапада 1933, Бруклін, Нью-Йорк) — амерыканскі тэлежурналіст, вядучы ток-шоў «Larry King Live» з 1985 па 2010 год, з ліпеня 2012 вядзе праграму Larry King Now.

Лоўрэнс Харві Зэйгер (Лары Кінг) нарадзіўся 19 лістапада 1933 года ў раёне Нью-Ёрка, Брукліне, у сям'і эмігрантаў з Аўстрыі і Беларусі (бацька Эдзі Зэйгер з Аўстрыі і маці Джэні з Беларусі (Мінск)).

У 1957 году Лары пераехаў, па прапанове Джэймса Сермонса (каментатар CBS), у Маямі, дзе працаваў прыбіральшчыкам у офісе радыёстанцый. Паколькі дыктараў не хапала, Кінгу прапанавалі выйсці ў эфір на радыё WAHR. Так пачалася яго кар’ера ў СМІ. Затым па прапанове Тэда Цернера ён перайшоў працаваць на CNN, калі яно толькі пачынала развівацца.

У ліпені 2010 года Лары Кінг абвясціў аб добраахвотным хуткім закрыццй свайго шоў. Апошні выпуск выйшаў 16 сьнежня 2010. Госцем праграмы стаў Арнольд Шварцэнэгер.

Шоў Лары Кінга занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса, як самае доўгае шоў на тэлебачанні з нязменным вядучым. Лары Кінг з’яўляецца ўладальнікам ганаровай ступені універсітэта Джорджа Вашынгтона, Тэхналагічнага інстытута Новай Англіі, Бруклінскага каледжа і Інстытута Прата (Pratt Institute).