«Cтэфанія Станюта»

Знакамітыя мінчукі

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Беларуская савецкая акторка тэатру і кіно»

Cтэфанія Станюта (30 красавіка 1905 год, Мінск — 6 лістапада 2000 году, Мінск) — беларуская савецкая акторка тэатру і кіно.

Стэфанія Станюта нарадзілася 30 красавіка (13 траўня) 1905 году ў Мінску ў сям'і вядомага беларускага мастака М. П. Станюты. Вучылася ў царкоўнапрыходскай школе і ў Мінскай жаночай урадавай гімназіі.

Першую ролю атрыстка згуляла ў 16 год у п’есе Уладзіслава Галубка «Ганка”. У 1918 годзе Стэфанія пачала працаваць статысткай, харысткай і танцоркай ў Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі Фларыяна Ждановіча, які потым (1920) ператварыўся ў Першы беларускі дзяржаўны тэатр. Тэатральную адукацыю атрымала ў Маскве разам з групай маладых беларускіх актораў, у Беларускай драматычнай студыі пры МХАТ, у класе В. Змышляева і С. Гіяцынтавай (1926). На базе гэтага выпуску ў Віцебску ў 1926 годзе быў створаны Другі беларускі драматычны тэатр, у якім Стэфанія Міхайлаўна грала да 1932 году. З 1932 году і да канца свайго жыцця Стэфанія Станюта працавала ў БелДАДТ імя Янкі Купалы ў Мінску. Усяго яна згуляла за каля 200 роляў. Адной з самых вядомых з’яўляецца роль у фільм «Белые росы” і «Людзі на балоце”.

Вайну трупа Купалаўскага тэатру сустрэла ў Адэсе. У Мінску ў Стэфаніі Станюты засталіся бацька, сын, але тэатр доўгі час знаходзіўся ў Адэсе, дзе акторка была кіраўніком групы самаабароны. Пасля пераезду трупы ў Томск вяла ў шпіталі тэатральны гурток з жаўнерамі, якія ішлі на папраўку. Першая роль у кіно адбылася ў 1958 годзе.

Стэфанія Станюта памерла 6 лістапада 2000 году. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Праўнучка Стэфаніі - Мелітына Станюта — таленавітая беларуская гімнастка, шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Мемарыяльны пакой вялікай беларускай акторкі знаходзіцца ў дзяржаўным музеі таэтральнай і музычнай культуры Беларусі (Музычны завулак, 5, тэл. +375 (17) 220 2667).