«Максім Багдановіч»

Знакамітыя мінчукі

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін з стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы»

Максім Багдановіч (27 Лістапада (9 снежня) 1891, Мінск -12 (25) мая 1917, Ялта) — беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

На думку бацькі, Максім на яго быў падобны больш знешнімі рысамі: хадой, манерай сябе трымаць, жэстамі, прамовай і г. д., але па складзе свайго характару, мяккага і жаночага, па весялосці, жвавасці, спагадлівасці і ўражлівасці, па паўнаце і мяккасці назіранняў, па сіле ўяўлення, пластычнасці і разам маляўнічасці прадметаў яго творчасці усяго больш нагадваў сваю маці, асабліва ў дзяцінстве.

На яго думку, паэтычны дар Максім таксама атрымаў у спадчыну ад маці, або ад яго прабабулі Рузалі.

1907 лічыцца пачаткам літаратурнай дзейнасці Максіма Багдановіча. Яго першым значным мастацкім творам было апавяданне «Муз