Тэлефоны: +375-17-306-4839
+375-44-777-4242
Адрас: вул. Няміга, 36
Час працы: пн. - чц.: ад 12:00 да 00:00 пт.: ад 12:00 да 02:00 сб.: ад 12:00 да 00:00 нд: ад 12:00 да 23:00

Гісторыю распавядае

Вераніка

бухгалтар

«Безумоўна, адметнаю асаблівасцю рэстарацыі ёсьць стэйкі, па-майстэрску прыгатаваныя шэф-кухарам для сапраўдных гурманаў. Я, у сваю чаргу, па вартасці ацаніла курынае філе грыль з падліўкаю «белыя грыбы»»

У рэстарацыі «Newman» я апынулася выпадкова па запрашэнні сваіх старых сяброў, і, скажу шчыра, вечар атрымаўся цудоўны. Запэўніваю, шмат у чым гэта заслуга самой рэстарацыі і яго персаналу, але не будзем забягаць наперад, пра ўсё па чарзе.

Каля ўваходу нас сустрэў ўсмешлівы ўважлівы адміністратар, які праводзіў за столік, што быў заказаны загадзя. Людзей ва ўстанове было няшмат, але нас гэта не засмуціла: хацелася спакойнай і адасобленай абстаноўкі. Трэба сказаць, атмасфера рэстарацыі гэтаму спрыяла. Афармленне выканана ў класічным, але не рэзкім стылі: скураныя канапы і фатэлі ў шакаладных танах, светлыя сцены і абрусы, мяккае святло, што льецца са звісаючых зверху абажураў - непаўторнае спалучэнне ўтульнасьці і вынаходства.








Меню рэстарацыі настолькі разнастайнае, што кожны зможа знайсці для сябе нешта ў адпаведнасці з густам ды гаманцом. Безумоўна, адметнаю асаблівасцю рэстарацыі ёсьць стэйкі, па-майстэрску прыгатаваныя шэф-кухарам для сапраўдных гурманаў. Я, у сваю чаргу, па вартасці ацаніла курынае філе грыль з падліўкаю «белыя грыбы». На дэсерт жа смела магу рэкамендаваць найдалікатнейшы тварожнік «Нью-Ёрк» з мяккім сметанковым густам.





Асабліва парадавала музычная атмасфера рэстарацыі. Увесь вечар не змаўкалі чароўныя гукі джазу, якія прыводзяць у стан поўнага заспакаення і душэўнай гармоніі.





Калі вам захацелася пабавіць прыемны спакойны вечар у коле сям'і, блізкіх людзей, каханага чалавека, Newman для гэтага падыходзіць як нельга лепш.

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus