Тэлефоны: +375 29 637-03-80
+375 17 203-27-94
Адрас: вул. Ракаўская, 18
побач: метро «Няміга»
Час працы: пн. — нядз.: з 10:00 да 06:00

Гісторыю распавядае

Інна

гід

«Галоўныя стравы: дранікі, калдуны, кілбаскі, кашы, супы – усе, што замежны госць проста абавязаны пакаштаваць. Ну і прысмакі, печаныя яблыкі, пірагі»

Ракаўскае прадмесце, бадай, частка старога горада, якая захавалася найбольш дакладна. Толькі падумаць: за масіўным будынкам уздоўж вуліцы Няміга Мінск захаваў вузкія і пакручастыя вуліцы 17−18 стагоддзяў. Царква 17 стагоддзя, стары хлебазавод, сінагога — чаго тут толькі не было. І дзе, як не ў старой частцы беларускай сталіцы, задумацца пра беларускую традыцыйную кухню. На шляху вандроўніка сустрэнецца прывабны надпіс «Talaka». Абавязкова варта выдаткаваць час на гэтае месца!

Талакой некалі называлі сумесную добраахвотную працу. Людзі дапамагалі адзін аднаму будаваць хаты, касіць, збіраць ураджай. А потым гэтак жа, талакой, усё гэта адзначалі. Беларусы ўмелі гуляць на славу і весяліцца гуртам, то бок талакою.

«Talaka» — вельмі ўтульная ўстанова з выдатнай кухняй. Толькі прыгледзьцеся: сцены, падлога, сталы — паўсюль ёсць нешта, што нагадвае «цёплую вясковую хату”. Хатнія рэчы ў нечаканым выкарыстанні, пацёртыя маснічыны, мяккае святло з трохлітровых слоікаў, абцягнутых мешкавінай. Падаецца, нібы гаспадары выйшлі на хвілінку па ваду з калодзежа ці ў склеп па саленні.

А да вас тым часам спяшаецца афіцыянт у беларускім строі. Магчыма, традыцыйнае меню беларусаў было больш сціплым, але кухары «Talakі" проста выдатна сумяшчаюць традыцыю і сучаснасць. Галоўныя стравы: дранікі, калдуны, кілбаскі, кашы, супы — усе, што замежны госць проста абавязаны пакаштаваць. Ну і прысмакі, печаныя яблыкі, пірагі. Хочаце квасу — калі ласка. Ну, а калі «Крамбамбулі” - не пытайцеся, лепш пакаштуйце. :)

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus