«Хуліган»

Клюбы

Тэлефоны: +375 17 327-10-45
Адрас: вул. Кастрычніцкая, 16
побач: метро «Першамайская»
Час працы: пт. — сб.: з 12:00 да 04:00 нядз. — чц.: з 12:00 да 00:00

Гісторыю распавядае

Nataly Wildheart

крэатыўшчык-паліглот

«Балюча. Трэба. Крута.»

Не так даўно маё восеньскае існаванне пасля найцудоўнейшага лета разбавіла адкрыццё новага бару «Хуліган”. Скажам так, ад верасня я хуліганю ўвесь час і пакуль не шкадую аб гэтым. Хоць па-праўдзе, гэтае месца ў апошні час крыху змянілася.





Мне шалёна падабаецца раён вуліцы Кастрычніцкай, складаецца ўражанне, што гэта цудоўнае месца створана спецыяльна для крэатыўных бараў. Сама вуліца пустая ўначы і днём таксама нешматлюдная, бо навокал адныя заводы: дражжавы і «Крышталь”.

Пачнем з тых рэчаў, якія мне вельмі ў «Хулігане” падабаюцца. Як рэкламшчыка мяне пацяшае добра абыграны слоган «Больно Надо”, па-мойму цудоўная ідэя для перадачы пэўнага духа, які пануе ў такога кшталту барах. Сама айдэнціка бара дастаткова простая і лаканічная, мне падабаюцца фоткі, якія перад імпрэзамі заклікаюць правесці пятніцу ў выглядзе гарадскога адрыва.



Што мяне асабліва радуе, дык гэта атмасфера, яе дух падобны на тыя еўрапейскія бары, куды можна зайсці і адчуць сябе «сваім”. Мне здаецца, у гэтым заключаецца поспех многіх папулярных месцаў за мяжой, бо калі табе хтосьці дапамагае адчуць сябе значным, то гэта асаблівае пачуццё. Так і з гэтым барам.

За ўваход плаціць не трэба, а кошты на выпіўку дастаткова дэмакратычныя, гэта не можа не падкупіць нашу хіпстэрскую моладзь. У любым выпадку магу сказаць, што часта сустракаю там сваіх сяброў, зусім розных людзей і ім падабаецца.





Веганскае меню падкупіла многіх маіх сяброў, я згодна, што клапаціцца пра веганаў - гэта слушны і добры маркетынгавы ход, веган абавязкова распавядзе свайму сябру вегону, дзе можна паесці чаго-кольвек «нашага, веганскага».





Чула, што ў клубе пачынаюць уводзіць спецыяльныя клубныя карты, не магу дачакацца, калі змагу атрымаць такую.

Карацей, месца гэта вельмі класнае. Дзякуй арганізатарам за тое, што стараюцца ладзіць не толькі шумныя імпрэзы, а і цікавыя канцэрты і нават чэмпіянаты па кікінгу.

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus