«Помнік Язэпу Драздовічу»

Скульптуры

Адрас: Траецкае прадмесце

Гісторыю распавядае

Дзіна

любіць футбол і цяжкую музыку

«Мала хто ведае, што асоба Драздовіча з’яўляецца сімвалам беларускага духоўнага Адраджэння. Яго называлі “беларускім Леанарда да Вінчы”!»

У нашай сталіцы шмат помнікаў. Некаторыя з іх вядомы кожнаму, напрыклад, помнік Я. Купале, Я. Коласу, Ф. Скарыне, А. Міцкевічу, Т. Шаўчэнка, М. Горкаму і г. д. А вось я хачу адзначыць помнік Язэпу Драздовічу, каторы знаходзіцца ў цэнтры Мінску, на рагу вуліцы М. Багдановіча і Набярэжнай Свіслачы. У мяне з ім звязаны прыемныя ўспаміны.

У траўні 2012 году я дапамагала ў арганізацыі экскурсіі па Мінску для аднае групы нямецкіх турыстаў. Акрамя таго я была і перакладчыкам. Было шмат цікавых месцаў па плане, нават не верыцца, што мы змаглі ўсе наведаць! Каб экскурсія ўдалася, я вырашыла азнаёміцца з некаторымі аб’ектамі, каторыя сустрэнуцца нам на шляху. Адным з іх і быў помнік Язэпу Драздовічу.

На свой сорам, я не так шмат ведала пра вялікага беларуса, таму вырашыла выправіць сітуацыю.

Помнік Язэпу Драздовічу быў усталяваны ў Мінску ў 1993 годзе. Скульптурная кампазіцыя, што адлюстроўвае Драздовіча, носіць назву «Адвечны блукальнік” і ўяўляе сабою фігуру самаго мастака, які ідзе па дарозе ў сялянскай вопратцы з кіем у руцэ і з перакінутым цераз плячо мальбертам.

Язэп Драздовіч — выбітны беларускі мастак, графік, скульптар, фалькларыст, краязнаўца, этнограф, археолаг і пісьменнік. Мала хто ведае, што асоба Драздовіча з’яўляецца сімвалам беларускага духоўнага Адраджэння. Яго называлі «беларускім Леанарда да Вінчы”! Ён увасобіў вобраз беларускай прыроды ў серыі графічных работ, як «Дыснёўшчына”, і тонавых малюнках «Прырода Беларусі”. Больш таго, ім створана серыя работ з выявамі старынных замкаў і іншых архітэктурных збудаванняў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць.

Язэп Драздовіч таксама з’яўяецца першым беларускім мастаком, які закрануў у сваёй творчасці тэму космасу. На сваіх палотнах ён адлюстроўваў жыццё на іншых планетах («Жыццё на Месяцы”, «Жыццё на Марсе”, «Жыццё на Сатурне” і інш.). Таксама ён аднавіў даўно забытую традыцыю малявання насценных дываноў. Гэтыя карціны ўнікальныя, і менавіта яны прынеслі Драздовічу сусветную вядомасць. Сёння яго калекцыя знаходзіцца ў Заслаўі. Менавіт ў тых месцах ён працаваў археолагам, а паралельна збіраў і апрацоўваў для слоўнікаў простанародныя словы і выразы, запісваў народныя песні і абрады. Язэп Драздовіч быў таксама і таленавітым скульптарам. Яму належаць скульптурныя партрэты вядомых навукоўцаў і літаратараў.

Помнік Язэпу Драздовічу ў Мінску — з’ява заканамерная ў культурным жыцці сталіцы. Менавіта гэты чалавек зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва.

Спецыяльна для экскурсіі я падрыхтавала дадатак — цэлы альбом з вялікім фатаздымкамі работ мастак і кароткім апісаннем. Маі нямецкія турысты былі ўражаны, што не магло не радаваць! Таму, нават цяпер, калі я асабіста ўдзельнічаю ў падрыхтоўцы экскурсіі для турыстаў ці проста сваіх замежных сяброў, я абмінаю помнік гэтаму выбітнаму беларусу.

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus