«Чырвоны дворык»

Незвычайныя месцы

Адрас: Вул. Рэвалюцыйная, 7
побач: метро «Няміга»

Гісторыю распавядае

Сяржук

эксперыментатар

«Гэта неверагоднае спалучэнне духа старыны і сучаснага вулічнага мастацтва»

Сэрца чалавека налічвае чатыры клапаны, кожны з якіх выконвае сваю жыцця важную функцыю. Колі здараецца ліха, не ўсе клапаны замяняльныя, адзін з іх самы важны, без яго чалавек памірае, пратэзаванне немагчыма. У сэрцы нашага горада таксама ёсць такі клапан. І гэты клапан называецца Чырвоны дворык. Пра яго і пойдзе гаворка.


Фота: Юлія Ліскавец

Цікава тое, што некаторыя карэнныя жыхары горада ні разу там не былі, нават тыя, хто хацеў туды трапіць. Можа быць, разгадка гэтай задачы ў тым, што яго не так ужо і проста знайсці. Натрапіць лёгка, а вось тыя, хто накіроўваюцца мэтанакіравана, не заўсёды і з дапамогай навігацыі спраўляюцца. А хіба можа быць па-іншаму з чароўнымі месцамі? Чыгунная рашэцістая брама ў арцы дома № 7, што па вуліцы Рэвалюцыйная, у цэнтры старога Мінска, і ёсць адзіны прывільны спосаб трапіць туды. Нічым не цікавая брама чорнага колера і ледзьве бачны тунэль цёмнай аркі, напэўна, таму турысты і жыхары горада праходзяць міма. Але калі ўвайсці ў дзверы і апынуцца ўнутры, то вы трапляеце ў іншае вымярэнне. Вы не заўважыце, як лічыльнік часу адкруціць гадоў сто таму. І нават кандыцыянеры, якія тырчаць з вокнаў, і распісаныя сцены дома не дадуць вам шанца ўсумніцца ў гэтым.

Гэта неверагоднае спалучэнне духа старыны і сучаснага вулічнага мастацтва. Тым, хто бываў у слаўным горадзе Адэса, гэты дворык, хутчэй за ўсё, штось нагадае. Там не хапае толькі вяровак для бялізны для стопрацэнтнгага падабенства з дварамі гэтага каларытнага прыморскага горада. Чырвоны дом даўно патрабуе як мінімум касметычнага рамонта, і ствараецца ўражанне, што ніхто не хоча за гэта брацца толькі таму, што ўсе баяцца штось у ім парушыць. Маленькія вокны дома вабяць сваёй загадкавасцю і таямніцай, у іх нічога не ўбачыш, цікава, а хтось жа пастаянна адчыняе іх раніцай і зачыняе на ноч. Чырвоны дворык даўно стаў прыстанкам для творчых людзей — мастакоў, музыкаў, пісьменнікаў, фатографаў. Тут праводзіліся канцэрты з жывой музыкай, фотавыставы, выступны артыстаў, лекторыі і нават вечаровыя кінапаказы на вялікім праэктары пад адкрытым небам.


Неба. Неба тут выглядае таксама па-асабліваму. Не так, як калі вы паглядзіце на яго проста ідучы па вуліцы. У чырвонай абшарпанай рамцы яно насамрэч чароўнае. Як і паветра, якім там ўсё напоўнена. Гэтае месца вабіць і прыцягвае сваёй загадкавасцю. Калі побач з вамі каханы чалавек, то не шкадуйце сваіх пачуццяў. Менавіта ў такіх месцах прыкляты цынік можа раптам пераўтварыцца ў рамантыка, паверце! Ці няпраўда дзіўна, што, прайшоўшы толькі 5 метраў пад аркай, вы апынаецеся ў зусім іншай атмасферы, падавалася б, за міліёны крокаў ад таго месца, дзе вы вырашылі звярнуць у гэты двор.

Здзіўляе крэатыў мясцовых мастакоў граффіці і дэкарацыі, прыдуманыя рабятаміз тату-салона, які, дарэчы, месціцца менавіта ў гэтым доме і з’яўляецца абавязковым месцам для наведвання. Там ёсць тое, што здолее здзівіць любога, інтэр'ер прадуманы да дробязяў, а таксама можна зрабіць крэатыўную прычоску ў мясцовага цырульніка, які, як і ўсе астатнія насельнікі салона, безумоўна, забіты з ног да галавы татуіроўкамі. Акрамя тату-салона ў дворыку знаходзіцца офіс крэатыўнага агенцтва і, калі ў вас не апынецца з сабой фотаздымача, то вам абавязкова туды, рабяты паклапоцяцца пра тое, каб уражанні пра наведванне старога Мінска былі яшчэ больш яркімі і доўга не знікалі. Там жа вы знойдзеце і бліжэйшыя кропкі доступа Wi-Fi. Для веласіпедзістаў прадугледжана стаянка. Выходзіць з дворыка заўсёды не хочацца, заўсёды ёсць адчуванне, што там можна прабавіць час да самага світанку, акунуцца ва ўсе таяніцы з галавой і, мажліва, даведацца пра штось важнае.

Фота: Сяржук Ільін




comments powered by Disqus