«Вуліца Кастрычніцкая»

Стары Менск

Адрас: Вуліца Кастрычніцкая
побач: Метро «Першамайская»

Гісторыю распавядае

Антон

музыка

«Калісьці гарадская, заводская ўскраіна – цяпер гэта вуліца ў самым цэнтры горада, якая размяшчаецца на паўвыспе. Гэткі маленькі асобны свет»

Я не мінчук. Нават не беларус. Мабыць, менавіта таму я вельмі люблю Мінск. Позірк з боку як раз дазваляе ўбачыць і палюбіць тое, да чаго астатнія ставяцца як да звыклага і зусім не выбітнаму. Я не строю ілюзій наконт гэтага горада і не патрабую ад яго таго, чаго ў ім быць не магло і не можа. Проста люблю яго за тое, што ён менавіта Мінск. Імкнуся шмат падарожнічаць, але вяртацца люблю сюды. Гэты горад, як арамат кавы пасля цяжкага і насычанага паху парфума, стварае кантраст і дае магчымасць зрабіць перапынак.



Цяпер лакалізуемся. Вуліца Кастрычніцкая. Не магу назваць яе самым любімым месцам у горадзе, але чамусьці цягне сюды часта. Проста прагуляцца. Калісьці гарадская, заводская ўскраіна — цяпер гэта вуліца ў самым цэнтры горада, якая размяшчаецца на паўвыспе. Гэткі маленькі асобны свет. Можа таму, што вырас я ў суровым прамысловым горадзе ў экстрымальных кліматычных умовах, я навучыўся знаходзіць цікавае і гарманічнае ў індустрыальнай архітэктуры. На Кастрычніцкай вельмі цікава назіраць, як горад растварае гэтую «індустрыальнасць”. Стогадовыя цэхі і прахадныя пераўтвараюцца ў фотастудыі і модныя кафэ. Бетон пакрываецца пярэстым граффіці, якія часам майстэрствам выканання перавышаюць традыцыйных мастакоў. Векавая чырвоная цэгла стварае вельмі важную колевую атмасферу на вуліцы. А непасрэдная блізкасць студэнцкага гарадка напаўняе час ад часу вуліцу моладдзю. Вуліца ажывае, атрымлівае новае жыццё. Чэрады працоўных, якія спяшаюцца раніцай на прахадныя заводаў, змяняюцца прадстаўнікамі разнастайных гарадскіх субкультур.





Улетку адна асалода праімчацца на веласіпедзе ўздоўж рэдка скарыстоўваемых трамвайных шляхоў (на гэтую вуліцу вылучаны адзіны маршрут, і той курсуе толькі ў працоўныя дні раніцай і увечары, каб забіраць і дастаўляць працоўных на яшчэ застаўшыяся прадпрыемствы). Узімку ж можна ўволю пакурчыцца на марозе, гуляючы па вуліцы, а пасля пагрэцца гарбатай у адным з кафэ, якія аблюбавалі Кастрычніцкую за пошнія гады. У гэтага раёна вялізарны патэнцыял. Яшчэ процьма нескарыстаных плошчаў для ўсялякіх ідэй і праектаў. І паволі гэта дабываецца: вось-вось на вуліцы з’явіцца гасцініца, стылізаваная пад навакольную архітэктуру. Бліжэйшая набярэжная і парк таксама прымаюць чароўны выгляд (зноўку ж дзякуючы гасцінічнаму бізнэсу, што актыўна развіваецца ў Мінску). Блізкасць мятро, веласіпедных сцежак, трамвайных шляхоў і цэнтра ў агульным робяць гэты раён даволі даступным і прывабным для шпацыраў.








Вельмі веру ў гэтую вулачку і ўсіх сюды запрашаю. Бо гарады і вуліцы — гэта перш за ўсё людзі, якія жывуць, працуюць і шпацыруюць па ім.

Фота: Юлія Ліскавец



comments powered by Disqus