«Пра герб Менску»

Легенды

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Аднойчы перад позіркам гараджан адкрылася дзіўнае відовішча: у водах ракі Свіслач з'явілаўся ікона Божай Маці. З тых часоў гэты абраз стаў абярэгам Мінска»

У сярэднія вякі Мінск быў горадам майстроў. Вялікая колькасць рамеснікаў вырабляла тут усё, што толькі душа пажадае. Адпаведна, горад і яго жыхары багацелі. Па гэтай прычыне горад часта падвяргаўся нападам з боку заваёўнікаў. Гараджанам часта даводзілася вытрымліваць доўгія асады.

Аднойчы перад позіркам гараджан адкрылася дзіўнае відовішча: у водах ракі Свіслач з’явілаўся ікона Божай Маці. З тых часоў гэты абраз стаў абярэгам Мінска. Ён лячыў хворых, прасвятляў душы тых, хто пакутуе.

Падчас нападаў ворагаў, ікона ахоўвала горад. Калі рабілася зусім дрэнна, на Святым Абліччы з’яўляліся слёзы, і нейкім неспасціжным чынам планы заваёўнікаў бурыліся, і яны нічога не маглі зрабіць з храбрымі абаронцамі горада.

У 1591 годзе Мінск, як і многія іншыя гарады Беларусі, атрымаў Магдэбургскае права. А разам з прывілеем атрымаў горад і герб, на якім намалявана Дзева Марыя, узнесеная ў неба.




comments powered by Disqus