«Касцёл Святога Роха на Залатой горцы»

Легенды

Адрас: пр. Незалежнасці, 44А
побач: Метро «Плошча Перамогі»

Гісторыю распавядае

Place.by

любіць Менск

«Цікава, што ў некаторых газетных артыкулах 19 стагоддзя святы Рох фігуруе як заступнік Мінску»

Касцёл Святой Тройцы (Святога Роха) быў пабудаваны ў 1864 годзе па праекце акадэміка Пецярбурскай акадэміі мастацтваў М. Сівіцкага замест драўлянага касцёлу, які стаяў на тым месцы.



З касцёлам Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой горцы ў Мінску звязана некалькі легендаў. Адна з легендаў тычыцца з’яўлення назвы Залатая горка — месца, дзе стаіць храм Святой Тройцы. Аднойчы пачалася страшная эпідэмія заразнай хваробы. Людзі паміралі так хутка, што іх не паспявалі хаваць. Адзін з прыхаджан, па прафесіі - урач, прапанаваў пабудаваць касцёл у гонар Святога Роха — каталіцкага святога, які прысвяціў сваё жыццё дапамозе хворым на чуму і іншыя заразныя хваробы. Урач рассцяліў плашч, кды прыхаджане сталі складваць ахвяраванні: залатыя манеты і каштоўнсці. У выніку, на плашчы вырасла сапраўдная залатая горка.

Фота: Сяржук Ільін

Другая легенда кажа аб тым, што ў час жудаснай эпідэміі заразнай хваробы, што лютавала ў Мінску, аднаму з гараджан-каталікоў прысніўся сон, у якім да яго звярнуўся святы Рох і сказаў, што яго статуя знаходзіцца ў храме баніфратраў. Статуя сапраўды была знойдзена, ачышчана і яе пранеслі па ўсім Мінску ва ўрачыстай працэсіі. Потым статую ўсталявалі ў храме Святога Роха на Залатой Горцы. Паколькі эпідэмія была спынена, статую сталі лічыць цудатворнай.

Фота: Аляксей Варган


Цікава, што ў некаторых газетных артыкулах 19 стагоддзя святы Рох фігуруе як заступнік Мінску.




comments powered by Disqus